Пра мяне

  • Прысяжны перакладчык беларускай і рускай моў, юрыст;

  • Нумар у спісе прысяжных перакладчыкаў міністэрства юстыцыі: TP/44/20

  • Выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Варшаўскага ўніверсітэта;

  • Атрымоўваў веды пад час шматлікіх стажыровак, канферэнцый, студэнцкіх абменаў ва ўніверсітэтах Польшчы, Нямеччыны, Францыі і Грэцыі;

  • Стыпендыят Урада Рэспублікі Польшча;

  • Шматгадовы вопыт у сферы:

    • вусных і пісьмовых перакладаў (юрыдычных, службовых, тэхнічных і іншых), навучання беларускай, польскай і рускай мовы;

    • права, лагістыкі, міжнароднага гандлю, а таксама легалізацыі побыту замежнікаў;

  • Захапляюся Візантыяй, беларускай народнай культурай, дакументальнай літаратурай.

Паслугi

Звычайныя і завераныя (прысяжныя) пісьмовыя і вусныя пераклады з беларускай на польскую мову, а таксама з польскай мовы на беларускую.

Звычайныя пісьмовыя і вусныя пераклады з рускай мовы на польскую і з польскай мовы на рускую. 

Прысяжныя пераклады наступных дакументаў: актаў грамадзянскага стану, пасведчанняў аб нараджэнні, натарыяльных актаў (завяшчання, даравальнага запісу), фірменных дакументаў (працоўных дамоваў, дамоваў куплі-продажу, паўнамоцтваў, фактур), пасведчанняў аб адукацыі, дыпломаў, сертыфікатаў, а таксама іншых медыцынскіх, тэхнічных і юрыдычных дакументаў. 

Пераклады, якія ажыццяўляюцца прысяжным перакладчыкам, з’яўляюцца абавязковымі ў польскіх дзяржаўных органах, судах, банках і ншых установах. 

Прысяжны пераклад ажыццяўляецца на падставе заяўкі кліента з прад’яўленнем арыгінала або скана (здымка, ксеракопіі) дакумента. Арыгінал дакумента прад’яўляецца пры атрыманні перакладу. 

Звычайныя пераклады не патрабуюць завярэння. Гэта пісьмовыя пераклады кніг, артыкулаў, фірменных матэрыялаў, дакументаў, лістоў, інтэрнэт-старонак. 

Вусныя пераклады на канферэнцыях, семінарах, бізнэс-спатканнях, культурных і іншых мерапрыемствах.

Цэннiк

  • завераны (прысяжны) пісьмовы пераклад на польскую мову ад 40 zł

    1 старонка, 1125 сімвалаў

  • завераны (прысяжны) пісьмовы пераклад на беларускую мову ад 50 zł

    1 старонка, 1125 сімвалаў

  • звычайны пісьмовы пераклад: беларуская, польская, руская мова ад 40 zł

    1 старонка, 1800 сімвалаў

  • завераны (прысяжны) вусны пераклад на польскую, беларускую мову ад 300 zł

    блок, 2 г.

  • вусны пераклад: беларуская, польская, руская мова ад 250 zł

    блок, 2 г.

Пададзеныя цэны з’яўляюцца цэнамі брута. Вышэйзгаданая прапанова мае інфармацыйны характар і не з’яўляецца гандлёвай прапановай у адпаведнасці з арт. 66 § 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Польшча, а таксама іншых уласцівых прававых актаў. 

З мэтай вылічэння кошту перакладу, перашліце, калі ласка, дакумент праз фармуляр АЦЭНКА ці патэлефануйце.

Кантакт

Пункты выдачы
1. ul. Marszałkowska 107 Warszawa

2. ul. Coopera 7F Warszawa
3. pl. Grunwaldzki 22 Wrocław

Тэлефон
+48 881 923 881

(Viber, WhatsApp, Telegram)

Перашліце, калі ласка, дакумент для ацэнкі пры дапамозе фармуляра

Copyright © 2024 Sergiusz Czerniawski — Усе правы абароненыя