Прысяжны перакладчык беларускай мовы, юрыст;
Нумар у спісе прысяжных перакладчыкаў міністэрства юстыцыі: TP/44/20
Выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Варшаўскага ўніверсітэта;
Атрымоўваў веды пад час шматлікіх стажыровак, канферэнцый, студэнцкіх абменаў ва ўніверсітэтах Польшчы, Нямеччыны, Францыі і Грэцыі;
Стыпендыят Урада Рэспублікі Польшча;
Шматгадовы вопыт у сферы:
вусных і пісьмовых перакладаў (юрыдычных, службовых, тэхнічных і іншых), навучання беларускай, польскай і рускай мовы;
права, лагістыкі, міжнароднага гандлю, а таксама легалізацыі побыту замежнікаў;
Захапляюся Візантыяй, беларускай народнай культурай, дакументальнай літаратурай.
Звычайныя і завераныя (прысяжныя) пісьмовыя і вусныя пераклады з беларускай на польскую мову, а таксама з польскай мовы на беларускую.
Звычайныя пісьмовыя і вусныя пераклады з рускай мовы на польскую і з польскай мовы на рускую.
Прысяжныя пераклады наступных дакументаў: актаў грамадзянскага стану, пасведчанняў аб нараджэнні, натарыяльных актаў (завяшчання, даравальнага запісу), фірменных дакументаў (працоўных дамоваў, дамоваў куплі-продажу, паўнамоцтваў, фактур), пасведчанняў аб адукацыі, дыпломаў, сертыфікатаў, а таксама іншых медыцынскіх, тэхнічных і юрыдычных дакументаў.
Пераклады, якія ажыццяўляюцца прысяжным перакладчыкам, з’яўляюцца абавязковымі ў польскіх дзяржаўных органах, судах, банках і ншых установах.
Прысяжны пераклад ажыццяўляецца на падставе заяўкі кліента з прад’яўленнем арыгінала або скана (здымка, ксеракопіі) дакумента. Арыгінал дакумента прад’яўляецца пры атрыманні перакладу.
Звычайныя пераклады не патрабуюць завярэння. Гэта пісьмовыя пераклады кніг, артыкулаў, фірменных матэрыялаў, дакументаў, лістоў, інтэрнэт-старонак.
Вусныя пераклады на канферэнцыях, семінарах, бізнэс-спатканнях, культурных і іншых мерапрыемствах.
1 старонка, 1125 сімвалаў
1 старонка, 1125 сімвалаў
1 старонка, 1800 сімвалаў
блок, 2 г.
блок, 2 г.
Пададзеныя цэны з’яўляюцца цэнамі брута. Вышэйзгаданая прапанова мае інфармацыйны характар і не з’яўляецца гандлёвай прапановай у адпаведнасці з арт. 66 § 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Польшча, а таксама іншых уласцівых прававых актаў.
З мэтай вылічэння кошту перакладу, перашліце, калі ласка, дакумент праз фармуляр АЦЭНКА ці патэлефануйце.
2. ul. Coopera 7F Warszawa
(Viber, WhatsApp, Telegram)
Copyright © 2022 Sergiusz Czerniawski — Усе правы абароненыя